Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

История учреждения

Дата: 26 октября 2022 в 11:50, Обновлено 20 сентября 2023 в 22:47

У цэнтры пасёлка — Краіна Дзяцінства!

Прыгожы будынак, вакол кветнікі.

І радуюць вока — утульныя класы,

Спяшаюцца дзеці вучыцца сюды.

Іх сейбіт настаўнік — радушна страчае,

Шляхамі пазнання да ведаў вядзе.

Разумнае, добрае, вечнае — сее,

І крылы ў жыццё для палёту дае!

Праз школу прайшло не адно пакаленне,

І кожны спяшае на стрэчу сюды.

На памяць прыходзяць школьныя годы,

Іх не забыцца — ніколі ў жыцці!

Анатоль Вялічка.

1 верасня 1930 года Соснаўская аднакамплектная школа ў цагляным аднапавярховым будынку гасцінна адчыніла дзверы для вучняў і настаўнікаў. Школа была разлічана на 50 вучняў.

Узначаліў школу ( прозвішча невядомае), але магчыма яе курыраваў дырэктар рабфака ад Горацкага сельскагаспадарчага інстытута, Грышановіч Павел Усцінавіч. Рабфак рыхтаваў моладзь для паступлення ў вышэйшыя і сярэдня спецыяльныя навучальныя ўстановы ( цяперашні падрыхтоўчы факультэт).

У 1934 годзе школу ўзначаліў выпускнік Слуцкага педтэхнікума Бяліцкі Віктар Якімавіч і кіраваў ёй да прызыву ў армію

 1939 годзе Віктара Якімавіча змяніў на кіруючай пасадзе, намеснік дырэктара Царыковіч Сяргей ( імя па бацьку невядома). Пад час вайны школа не працавала і будынак школы быў знішчаны. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопннікаў у 1944 годзе школа аднавіла навучанне і была драўляная, размяшчалася ў некалькіх хатах. Прозвішча дырэктара не ўзгадалі, але настаўнікаміі ў той час былі ўдзельнікі ВАВ — Валянціна Пракопаўна Прымакова, Ігнат Антонавіч Захарык,

 1948 годзе школу ўзначаліў былы начальнік штаба партызанскага атрада "Камсамолец" , загадчык Любанскага РАНА ( 1944-1948г.г., які да вайны закончыў Слуцкі педтэхнікум і быў дырэктарам Турокскай школы) Рыгор Гаўрылавіч Максімовіч, які распачаў будаўніцтва новага цаглянага двухпавярховага будынка школы

 1956-57 нвучальным годзе расчыніла дзверы і да сеняшніх дзен разам з прыбудовай (1981г.) функцыяніруе, як ДУА "Соснаўская сярэдняя школа №1"

 1959 годзе дырэктарам зноў становіцца Бяліцкі Віктар Якімавіч.

А са снежня 1962 года ўзначаліў – Канстанцін Васільевіч Цыбулька - выпускнік філалагічнага факультэту БДУ імя У.І.Леніна са Случчыны, які некалькі год адпрацаваў у школах Старобіншчыны. Малады, энергічны, інтэлігентны, граматны, ён увесь свой час аддаваў школе. Пад яго кіраўніцтвам паднялася на новы ўзровень спартыўная работа ў школе, большае развіццё атрымала мастацкая самадзейнасць, пры школе была прысядзібная гаспадарка, школьнікі займаліся трусагадоўляй. А таксама ўзнік лялечны тэатр "Пятрушка" і школьны кінатэатр " Арэса"

 1968 годзе з падачы загадчыка РАНА Цыбулькі Канстанціна Васільевіча дырэктарам прызначылі настаўніцу рускай мовы і літаратуры Зінаіду Іванаўну Ермалінскую, дзякуючы яе намаганням пачалося напрыканцы 80-х будаўніцтва дадатковых памяшканняў школы, таму што ў старым будынку вучні займаліся ў дзве змены.

еўпрыкметку вырасталі ў прыбудаваным двухпавярховым будынку — спартыўная і актавая зала, сталоўка на значную колькасць месцаў і некалькі класаў - кабінетаў пад строгім кантролем Зінаіды Іванаўны. Будаўнікам дапамагалі выконваць падсобныя работы настаўнікі і вучні.

З 1980 года кіраўніцтва школай ажыццяўляла Шыманава Надзея Аляксандраўна.

У 1985 годзе ў п.Сосны пераехала настаўніцкая сям'я з Магілёўшчыны. Гаспадарка выдзеліла дом і Тарасевіч Анатоль Васільевіч узначаліў ДУА "Соснаўскую сярэднюю школу №1" на 33 гады. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак стаў працаваць настаўнікам.

Усе кіраўнікі школы і настаўнікі ўнеслі значны ўклад у развіццё адукацыі Любаншчыны. Шмат шчырых і сардэчных, адданых сваёй справе настаўнікаў працавала і працуе ў школе. Не адно дзесяцігоддзе аддалі педагагічнай справе ветэраны педагагічнай працы, і тыя хто яшчэ працуе. Навучаннем і выхаваннем школьнікаў займаліся і займаюцца цудоўныя настаўнікі, і плённа з энтузіязмам працуюць. З цеплынёй і павагай узгадваем настаўнікаў, якія працавалі ў нашай школе доўгія гады і якія рабілі наша школьнае жыццё цікавым і разнастайным, рабілі і робяць усё магчымае, каб падрастаючаму пакаленню было зручна і камфортна атрымліваць веды. Нельга не адзначыць працу тэхнічнага персаналу. На працягу многіх гадоў смачнымі стравамі частавалі і частуюць вучняў павары нашай школы. Шмат намаганняў і працы ўкладзена загадчыкамі гаспадаркі ў тое, каб школа заўсёды выглядала прыстойна. Не забыты ў школе імёны тых, хто больш ніколі не зойдзе ў клас, якія пакінулі свой значны след.

Выпускнікі – наш гонар За 9 дзесяцігоддзяў Соснаўская сярэдняя школа №1 выпусціла шмат вучняў.  Былыя вучні ўстановы адукацыі сёння – людзі розных прафесій. Многія абралі рабочыя прафесіі, шмат выпускнікоў знайшлі сябе ў сельскай гаспадарцы. У іх ліку інжынеры і вадзіцелі, механізатары і пекары, аграномы і заатэхнікі, аператары машыннага даення і бухгалтары, урачы, чыгуначнікі, ваенныя, міліцыянеры і выратавальнікі. Сярод выпускнікоў ёсць і такія, якія дасягнулі значных вынікаў. Школа ганарыцца, што выхавала сваіх выпускнікоў годнымі грамадзянамі нашай краіны. Назначэнні.

Школа мае свой гісторыка - краязнаўчы музей " Сосны, мае Сосны", невялічкі пакойчык Анатоль Іосіфавіч выпускнік нашай школы 1966 года, настаўнік гісторыі амаль 10 гадоў пашыраў музейную экспазіцыю і ўзначальваў. Пад кіраўніцтвам Анатолія Іосіфавіча Вялічкі (з 2011 па 2018год) вучні школы актыўна ўдзельнічалі ў краязнаўчай і пошукавай рабоце. Сіламі і на голым энтузіязме Анатолія Іосіфавіча ў музеі сабрана шмат экспанатаў асноўнага і дапаможнага фонду. Пра гісторыю школы, пасёлка - аграгарадка, яе жыхароў у музеі маецца тры залы - Экспазіцыя першай залы знаёміць з творчасцю выпускнікоў школы. Экспазіцыя другой залы " Сосны, мае Сосны" складаецца з міні-экспазіцый: *Гісторыя гаспадаркі*, *Яны змагаліся за Радзіму*, *Ветэраны працы і Героі Сацыялістычнай Працы* *Сялянская хатка*. А экспазіцыя трэцяй залы " Краіна дзяцінства" распавядае пра выпускнікоў і настаўніках школы і таксама складаецца з міні - экспазіцый; *Вузельчык дзяцінства*. 

Прыемна адзначыць, што некаторыя настаўнікі з’яўляюцца выпускнікамі роднай школы. Дэвізам школы педагогі абралі вось такія словы: «Усякая справа – на карысць вучню». У школе ёсць дастатковая матэрыяльная база для адукацыйнага працэсу і вольнага часу дзяцей. Калектыў школы імкнецца падрыхтаваць дзяцей да жыцця ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах, каб выпускнікі ведалі свае грамадзянскія правы і абавязкі, вялі здаровы лад жыцця, рабілі свядомы выбар прафесіі. У пазаўрочны час, у шосты школьны дзень вучні маюць магчымасць выбраць сабе заняткі, якія іх цікавяць: наведванне спартыўных секцый па настольным тэнісе, баскетболе, міні-футболе. У школе дзейнічаюць аб’яднанні па інтарэсах: Вучні школы ўваходзяць у грамадскія аб’яднанні «БРПА», «БРСМ». Школьнікі наведваюць музейныя гурткі, з’яўляюцца членамі клуба юных выратавальнікаў пажарных, юных інспектараў дарожнага руху, актыўна і паспяхова ўдзельнічаюць у розных конкурсах, фестывалях, турнірах. 

Учителя, удостоенные звания Народный учитель, Отличник образования.

        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.